Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Анкара: Паўночны Кіпр – на мяжы банкруцтва


Непрызнаная міжнароднай супольнасьцю Турэцкая рэспубліка Паўночнага Кіпру можа стаць банкрутам ужо гэтай восеньню, калі не прыме плян жорсткай бюджэтнай эканоміі, распрацаваны ў Анкары. З такой заявай выступіў сёньня віцэ-прэм'ер Турэччыны Джэміль Чычэк.

Прапанаваныя меры, сярод якіх – скарачэньне на 40% заробкаў дзяржаўным службоўцам, выклікалі масавыя пратэсты на Кіпры 28 студзеня. Сярод лёзунгаў мітынгоўцаў былі палітычныя патрабаваньні да Анкары ня ўмешвацца ў справы самаабвешчанай рэспублікі. Прафсаюзы плянуюць новыя пратэсты 2 сакавіка.

Турэччына штогод выдаткоўвае каля паўмільярда даляраў на субсідыі Паўночнаму Кіпру і ўтрымлівае на ім каля 40 тысяч вайскоўцаў.

Перамовы аб аб'яднаньні Паўночнага Кіпру з суседняй грэцкай Рэспублікай Кіпр вядуцца пад Эгідай ААН зь верасьня 2008 году.
XS
SM
MD
LG