Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: дзясяткі затрыманых апазыцыянэраў


У Расеі некалькі соцень чалавек сабраліся на Тэатральнай плошчы ў Маскве на санкцыянаваную ўладамі акцыю "Дзень гневу".

Акцыя праходзіла пад лёзунгамі "Пара мяняць уладу", "Уратуем Хімкінскі лес" і іншымі.

Пасьля завяршэньня мітынгу некалькі дзясяткаў чалавек хацелі аднесьці зварот у адміністрацыю прэзыдэнта. Міліцыя ўспрыняла гэта як несанкцыянаванае шэсьце і затрымала некалькі дзясяткаў актывістаў.
XS
SM
MD
LG