Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: вайсковыя ўлады абяцаюць дэмакратыю і мір зь Ізраілем


Вайсковыя ўлады Эгіпту заявілі аб намеры датрымліваць усе заключаныя раней міжнародныя дамовы, што ўключае і мірнае пагадненьне зь Ізраілем. У зачытанай па дзяржаўнаму тэлебачаньні заяве Найвышэйшая вайсковая рада паведамляе, што ўрад працягне працу ў існым складзе да фармаваньня новай адміністрацыі, якая будзе павінна забясьпечыць пераход да цывільнага кіраваньня.

Тым часам у Каіры пачаліся працы па прыборцы плошчы Тахрыр у цэнтры Каіру, дзе 18 дзён праходзілі масавыя пратэсты, што прывялі да адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака.
XS
SM
MD
LG