Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваградзкім вернікам адмовілі ў просьбе зьмяніць меру стрыманьня для Насты Палажанкі


Наста Палажанка

Наста Палажанка

Вернікі царквы «Новае пакаленьне» з Наваградка атрымалі адказ на свой ліст з КДБ. У ім говорыцца, што ў сьледчай управе КДБ разглядалася калектыўнае хадайніцтва пра зьмену меры стрыманьня для Насты Палажанкі пад асабістае паручальніцтва, але вырашана адмовіць, паколькі ніхто з падпісантаў хадайніцтва, згодна з заканадаўствам, не зьяўляецца ўдзельнікам крымінальнага працэсу.

Вернікі прасілі ня проста зьмяніць меру стрыманьня для Насты Палажанкі, але і дазволіць ёй на ўвесь час яе знаходжаньня пад сьледзтвам жыць у іх у Наваградку, паколькі Наста зьяўляецца верніцай іх царквы.

Са слоў пастара царквы, Уладзімера Качагура, прыхаджанаў вельмі ўразіла тое, што ў нашай краіне нельга паручыцца за чалавека, які знаходзіцца з табою ў адной царкве.

Яшчэ са слоў пастыра прыхаджан царквы зьдзівіла тое, што хадайніцтва яны дасылалі ў Менск, а пад адказам для іх стаіць подпіс старэйшага сьледчага УКДБ па Віцебскай вобласьці А. Барысевіча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG