Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці ў Празе


Артур Папок і Зьміцер Сурба на Вацлаўскай плошчы.

Артур Папок і Зьміцер Сурба на Вацлаўскай плошчы.

Акцыю падтрымкі палітычных зьняволеных правялі ў Празе актывісты фонду “Адкрытая Беларусь”. Мінакам раздавалі ўлёткі і кнігу Алега Алкаева “Растрэльная каманда”.

Фундацыя “Адкрытая Беларусь” дзейнічае ў Польшчы ўжо некалькі гадоў і мае на мэце спрыяньне дэмакратычным пераўтварэньням, разьвіцьцю дэмакратыі і гарантваньню правоў чалавека ў Беларусі.

У суботу актывісты фундацыі прыехалі ў Прагу і правялі пікет на Вацлаўскай плошчы. Мінакам раздаваліся ўлёткі пра сытуацыю ў Беларусі і кніга Алега Алкаева “Растрэльная каманда”, выдадзеная ў перакладзе на ангельскую мову.

Артур Папок
Сярод удзельнікаў пікету -- актывіст кампаніі “Гавары праўду” Артур Папок, які разам з Уладзімерам Някляевым быў зьбіты міліцыянтамі 19 сьнежня.

Папок: “Цяпер я часова ў Польшчы, маю доўгатэрміновую візу, палітычнага прытулку прасіць не зьбіраюся, а час у Польшчы стараюся скарыстаць для дапамогі тым, хто цяпер у Беларусі церпіць ад палітычых рэпрэсіяў. А ў Празе хочам прыцягнуць увагу да таго, што робіць рэжым Лукашэнкі. І кніга Алкаева – красамоўнае сьведчаньне пра злачынствы гэтага рэжыму”.

Кнігу Алега Алкаева раздаюць на Вацлаўскай плошчы ў Празе
Па словах Старшыні Рады Фундацыі Зьміцера Сурбы, кніга Алега Алкаева – не апошняе выданьне фундацыі; заплянаваны выхад кнігі пра карупцыю ў вышэйшых эшэлёнах улады Беларусі.

Зьміцер Сурба таксама паведаміў, што ў панядзелак, 14 лютага, у Варшаве каля будынку МЗС адбудзецца акцыя салідарнасьці, у якой прымуць удзел і тыя, хто ў выніку падзеяў 19 сьнежня вымушаны быў пакінуць Беларусь.
XS
SM
MD
LG