Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскіх актывістак адпусьцілі зь міліцыі


Каця Герасімчык (зьлева) і Вольга Багданкевіч

Каця Герасімчык (зьлева) і Вольга Багданкевіч

Студэнтак гарадзенскага мэдунівэрсытэту Кацю Герасімчык і Вольгу Багданкевіч затрымалі каля другой гадзіны ўначы побач з помнікам Леніну, на якім быў надпіс «Луку на муку». Дзяўчаты не прызналі сваё дачыненьне да надпісу. І толькі сёньня ў абед іх выпусьцілі з пастарунку, папярэдзіўшы, што на наступным тыдні выклічуць у міліцыю.

Ад другой гадзіны да абеду ім давялося знаходзіцца ў міліцыі. Яны адмовіліся пісаць тлумачальныя лісты, паколькі ня лічаць сябе вінаватымі.

Раніцай ў пакоях інтэрнату, дзе жывуць дзяўчаты, са слоў Каці Герасімчык, міліцыянты зрабілі ператрус, канфіскавалі кампутар, кнігі, рэклямныя матэрыялы «Маладога фронту» і кампаніі «Гавары праўду». І пры гэтым, зь іх слоў, ім ня выдалі пратакол аб канфіскацыі іх уласных рэчаў. З гэтай прычыны дзяўчаты зьбіраюцца скардзіцца ў пракуратуру.

Падчас затрыманьня яны мелі пры сабе налепкі «Малады фронт» і раздрукоўкі з надпісам «Свабоду Кіркевічу!», «Свабоду Някляеву!», «Свабоду Фядуту!».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG