Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: апазыцыя застаецца на плошчы


Прыхільнікі дэмакратызацыі Эгіпту не пакідаюць пакуль плошчы Тахрыр у Каіры. Яны патрабуюць, каб Найвышэйшая вайсковая рада, якая кіруе цяпер краінай, выступіла з заявай у падтрымку дэмакратычных рэформаў. Таксама арганізатары масавых акцыяў пратэсту, якія прывялі да адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака, патрабуюць адмены надзвычайнага становішча, вызваленьня палітзьняволеных і роспуску вайсковых судоў.

Тым часам войска Эгіпту скараціла камэнданцкую гадзіну. Цяпер яна пачынаецца апоўначы, а не а 20-й гадзіне.

Кіраўнік каірскага аэрапорта паведаміў, што мае сьпіс былых чыноўнікаў, якім выезд з краіныбез дазволу генэральнага пракурора забаронены.
XS
SM
MD
LG