Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Емэн: пачаўся мітынг пратэсту


Тысячы людзей выйшлі на вуліцы Саны, сталіцы Емэну, натхнёныя зьменай улады ў Эгіпце. Людзі выкрыкваюць антыўрадавыя лёзунгі і заклікаюць прэзыдэнта пайсьці ў адстаўку. Мітынг пачаўся пасьля таго, як на невялікую групу дэманстрантаў напалі прыхільнікі прэзыдэнта каля ўнівэрсытэту Саны.

Прэзыдэнт Алі Абдула Салех, як пры ўладзе ўжо болей як 30 гадоў, раней заявіў, што ня будзе падаўжаць тэрмін сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, а таксама перадаваць прэзыдэнцкую пасаду свайму сыну.
XS
SM
MD
LG