Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан: адмова апазыцыйнай партыі ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах


У Казахстане апазыцыйная партыя "Азат" адмовілася ўдзельнічаць у пазачарговых прэзыдэнцкіх выбарах 3 красавіка. Пра гэта сёньня было абвешчана на партыйным зьезьдзе ў Алматы. Генэральны сакратар партыі Аміржан Касанаў заклікаў Нурсултана Назарбаева адмовіцца ад пазачарговых выбараў і правесьці іх у 2012 годзе, калі скончыцца тэрмін ягонага прэзыдэнцтва.

Сёньня Нурсултан Назарбаеў быў зарэгістраваны кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Казахстану. Цяпер ён можа пачынаць наступны этап прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі -- збор подпісаў.
XS
SM
MD
LG