Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Руанда: былога кандыдата на прэзыдэнта пасадзілі ў турму


Суд Руанды вырак былога кандыдата на прэзыдэнта ад апазыцыі Бэрнара Нтаганду да чатырох гадоў турмы паводле абвінавачваньня ў стварэньні пагрозы бясьпецы і заахвочваньня да этнічнай варожасьці.

Нтаганда быў арыштаваны ў чэрвені пасьля таго, як перастаў быць кіраўніком апазыцыйнай партыі. Незадоўга да свайго арышту ён заявіў пра намер удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, на якіх перамог дзейны прэзыдэнт Руанды Поль Кагаме.
XS
SM
MD
LG