Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Элізабэт Тэйлар шпіталізаваная


Знакамітая галівудзкая акторка Элізабэт Тэйлар шпіталізаваная ў Лос-Анжэлесе з сымптомамі вострага сардэчнага недахопу. Мэдыкі вядуць назіраньне за станам здароўя 78-гадовай пацыенткі, якая ўжо мела апэрацыю на сэрцы ў 2009 годзе. Пакуль невядома, ці доўга яна будзе заставацца ў клініцы.

Тэйлар двойчы атрымлівала самую прэстыжную кінаўзнагароду "Оскар". Сярод найбольш папулярных яе прац – ролі ў фільмах "Клеапатра", "Котка на распаленым даху", "Хто баіцца Вірджыніі Вулф".
XS
SM
MD
LG