Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...


...і марозна. Тэмпэратура: -19 – -14 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Актывісты "Маладога фронту" правядуць акцыю з нагоды дня сьвятога Валянціна, зьбіраючыся каля будынка КДБ з віншавальнымі паштоўкамі для арыштаваных па крымінальнай справе, распачатай пасьля падзей 19 сьнежня.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт Турцыі Абдула Гуль пачынае трохдзённы візыт у Іран.

Эўрапарлямэнт пачынае сэсію ў Страсбуры.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1906 нарадзіўся гісторык Мікалай Улашчык (пам. 1986).

У 1907 нарадзіўся паэт Алесь Звонак (пам. 1996).

У 1989 памёр Старшыня Рады БНР Вінцэнт Жук-Грышкевіч (нар. 1903).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень сьвятога Валянціна.

МІНУС 365:


Акцыя ў Дзень Сьв.Валянціна жорстка разагнана.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Быццам джына выпусьцілі з пляшкі, –
Паспрабуй запхні яго назад.
Дзіка скачуць голыя мілашкі,
Ледзь прыкрыўшы банцікамі зад.

Нібы ў конскай збруі, ўвесь у бляшках,
Канвульсіўна курчыцца "саліст"...
Скуль яна – нястрыманая бражка,
Скуль ён – той грывасты хлюст ці хлыст?!

Скуль ён – утрапеньня дух разгульны,
Лоўчы неспакушаных ахвяр?!
Прайдзісьвету ў кодле тым утульна,
Наркаману тут лафа і фарт...

Запусьці такіх зьнянацку ў джунглі –
Бедных малпаў выкасіць інфаркт!"


Алесь Звонак, "Рок-санэт".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG