Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вызвалены адзін з кубінскіх дысыдэнтаў


Сёньня ў Кубе вызвалены палітычны дысыдэнт Эдуарда Дыяс, які адмовіўся ад прапановы ўладаў пакінуць краіну і перасяліцца ў Гішпанію.

Дыяс – адзін з 52-х дысыдэнтаў, якіх кубінскі ўрад абяцаў вызваліць у ліпені 2010 году ў выніку 135-дзённай галадоўкі Гільерма Фарыньяса, паводле дамовы, дасягнутай пры дапамозе кіраўніцтва каталіцкай царквы.

11 з гэтых 52-х дысыдэнтаў, якія павінны былі быць вызваленыя, не прынялі прапановы выйсьці на волю з умовай эміграцыі ў Гішпанію.

4 лютага быў вызвалены яшчэ адзін дысыдэнт – 57-гадовы Гуіда Сіглер, які цяпер мае намер эміграваць у ЗША. Цяпер у кубінскай турме застаюцца яшчэ 9 палітзьняволеных.
XS
SM
MD
LG