Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: Эгіпет чакаюць цяжкія дні


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў сёньня ўвечары з заявай адносна сытуацыі ў Эгіпце.

“Народ Эгіпту сказаў сваё слова, яго голас пачуты, і Эгіпет ніколі ўжо не будзе той самы, які быў дагэтуль”, -- сказаў Абама.

Прэзыдэнт ЗША дадаў: “Сваім сыходам прэзыдэнт Хосьні Мубарак адказаў на прагнае жаданьне зьменаў эгіпецкага народу. Але гэта не канец зьменаў у Эгіпце. Гэта пачатак.

Я упэўнены, што наперадзе Эгіпет чакаюць цяжкія дні і дасюль многія пытаньні застаюцца без адказаў. Але я ўпэўнены і ў тым, што народ Эгіпту можа знайсьці адказы і зрабіць гэта мірным шляхам, канструктыўна, з тым духам еднасьці, якім вызначаліся апошнія некалькі тыдняў”.
XS
SM
MD
LG