Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайскоўцы паабяцалі выканаць законныя спадзяваньні народу Эгіпту


У Эгіпце прэзыдэнт Хосьні Мубарак адмовіўся ад сваёй пасады.
Уладу ў краіне пераняла Найвышэйшая Рада Ўзброеных Сілаў.

Паведамленьне аб гэтым пратэстоўцы на плошчы Тахрыр у Каіры віталі радаснымі воклічамі, дзе сабраліся сотні тысяч чалавек. Сёньня – 18-ты дзень антыўрадавых пратэстаў у Эгіпце. Цяпер эгіпцяне сьвяткуюць адстаўку Мубарака, які кіраваў краінай 30 гадоў.

Найвышэйшая рада ўзброеных сілаў, якую ачольвае міністар абароны Хусэйн Тантаві, заявіла, што “рыхтуе крокі дзеля таго, каб задаволіць законныя спадзяваньні народу”.

Раней сёньня вайскоўцы заявілі, што гарантуюць правядзеньне рэформаў і заклікалі пратэстоўцаў вяртацца да нармальнага жыцьця.
XS
SM
MD
LG