Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры краін сьвету віталі рашэньне Мубарака


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн вітаў рашэньне прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака аб адстаўцы і заявіў, што правы эгіпцянаў “павінны шанавацца”.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама пазьней сёньня выступіць з заявай адносна сытуацыі ў Эгіпце.

Вышэйшая прадстаўніца Эўразьвязу ў замежных справах Кэтрын Эштан таксама вітала рашэньне Мубарака аб адстаўцы, і заявіла, што “ён прыслухаўся да голасу эгіпецкага народу”.

Канцлер Нямечычыны Ангэла Мэркель назвала гэта “гістарычным момантам зьменаў” і заклікала Эгіпет паважаць мірную дамову з Ізраілем.
XS
SM
MD
LG