Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму 86 вядомых сябраў БНФ выйшлі з шэрагаў партыі? Да чаго прывядзе гэты раскол? Ці ня сьведчыць ён пра крызіс нацыянальнай ідэі як такой? Якія пляны на будучыню маюць партыйныя дысыдэнты?

Па гэтых пытаньнях у “Праскім акцэнце” вядуць спрэчку намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў і былая сябра Сойму партыі Ірына Лаўроўская.

Слухайце перадачу ў нядзелю, 13 лютага, у 18 гадзінаў.


Прапануем вам фрагмэнты перадачы.

Лаўроўская
: Немагчыма было ўдзельнічаць у прыняцьці рашэньняў, у арганізацыйных справах Фронту, немагчыма працаваць згодна са статутам і місіяй Фронту... Назіраліся спробы апраўдваць дзейны рэжым з боку кіраўніцтва партыі... Як мы можам казаць, што мы хочам будаваць дэмакратыю ў Беларусі, калі мы ў сваёй партыі фальсыфікуем выбары... Трэба мець нахабства, каб казаць, што мы здаём партыю ў арэнду.

Кастусёў
: Я быў і застаюся прыхільнікам меркаваньня, што партыя павінна ўдзельнічаць як самастойная сіла ва ўсіх палітычных кампаніях... Заўсёды лягчэй здаць партыю ў арэнду і атрымліваць ад гэтага палітычныя дывідэнды... Шкада, што сыходзяць такія людзі, але гэта іх права – ствараць нешта новае пад таго, хто ім падабаецца... Мы павінны прызнаваць тое, што дэ-факта ўлада знаходзіцца ў руках Лукашэнкі
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG