Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарсуд адмовіўся задаволіць скаргу арыштаванай за Плошчу


Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу жыхаркі Барысаўскага раёну Ірыны Панкавец, якая абскарджвала прысуд Маскоўскага раённага суду адносна падзей 19 сьнежня.

«Скаргу маю не задаволілі. Судзьдзя пастанавіў адмовіць, паколькі я 20 сьнежня нібыта падпісала згоду з прысудам і абавязалася яго не абскарджваць. Можа, я што і падпісвала пасьля некалькіх гадзін утрыманьня ў каменным „стакане“ ў судзе, каб толькі мяне выпусьцілі, але дакладна я гэтага ня памятаю. У любым выпадку буду абскарджваць той прысуд, і сёньняшняе рашэньне гарадзкога суду лічу зьдзекам з правасудзьдзя», — паведаміла «Свабодзе» Ірына Панкавец.

Паводле рашэньня Маскоўскага суду Менску жанчына адбыла 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мітынгу на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня. У студзені Ірыну Панкавец прымусілі звольніцца і цяпер нікуды не бяруць на працу. Ірына Панкавец кажа, што мела права на мірны пратэст і будзе далей адстойваць свае канстытуцыйныя правы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG