Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпцяне сьвяткуюць адстаўку Мубарака


Віцэ-прэзыдэнт Эгіпту Амар Сулейман абвясьціў у жывым эфіры эгіпэцкай дзяржаўнай тэлевізіі, што прэзыдэнт Хосьні Мубарак адмовіўся ад сваёй пасады.

Уладу ў Эгіпце пераняло вайсковыя сілы.

Паведамленьне Сулеймана на плошчы Тахрыр, віталі радаснымі воклічамі, дзе сотні тысяч пратэстоўцаў сабраліся і сёньня. Людзі крычаць, машуць сьцягамі, абдымаюцца.

Раней паведамлялася, што прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак, які сёньня пакінуў разам са сваёй сям'ёй Каір, знаходзіцца ў Шарм-эль-Шэйху.

Пакуль няма падрабязнасьцяў адносна перадачы ўлады ў краіне.

Раней сёньня вайскоўцы заявілі, што гарантуюць ажыцьцяўленьне рэформаў, і заклікалі вяртацца да нармальнага жыцьця.
XS
SM
MD
LG