Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ахмадзінежад: іранская рэвалюцыя абудзіла Эгіпет


Ісламская рэвалюцыя ў Іране выклікала "глябальнае абуджэньне", якое праз больш як тры дзесяцігодзьдзі распаўсюдзілася на іншыя ісламскія краіны. З такой заявай выступіў сёньня прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад зьвяртаючыся да мільёнаў іранцаў, якія ўзялі ўдзел у сьвяткаваньні 32-й гадавіны рэвалюцыі.

Іранскія ўлады раней абвясьцілі, што сёлетнія сьвяткаваньні зьяўляюцца адначасна акцыяй падтрымкі пратэстоўцам у Эгіпце, якія дамагаюцца неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

У сваім звароце Ахмадзінежад дадаў, што Блізкі Ўсход неўзабаве будзе вызвалены ад прысутнасьці ЗША і Ізраілю.
XS
SM
MD
LG