Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Вядомы беларускі палітык Віктар Івашкевіч адмовіўся ад удзелу ў ток-шоў «Адкрыты фармат».

Пра гэта ён заявіў карэспандэнту «Свабоды».

«Прачытаўшы ўсе меркаваньні на сайце "Свабоды“ (вялікі дзякуй тым, хто напісаў), я патэлефанаваў рэдактарцы праграмы Натальлі Стэльмак. Я спытаўся, ці даюць яны гарантыю, што хаця б адна фраза — „толькі вызваленьне палітвязьняў можа паспрыяць наладжваньню добрасуседзкіх дачыненьняў зь іншымі краінамі“ — пойдзе ў эфір. Рэдактарка сказала, што тэма палітвязьняў не прадугледжана ў гэтай праграме і што яны маюць канкрэтныя да мяне пытаньні, і калі я буду адказваць не па сутнасьці і закранаць пытаньне палітвязьняў, то гэта ў праграму ня ўвойдзе. Я адказаў, што ў такім сэнсе я ня бачу патрэбы і мэтазгоднасьці браць удзел у гэтай праграме».

Перад гэтым рашэньнем Віктар Івашкевіч патэлефанаваў на «Свабоду», каб параіцца са слухачамі і наведнікамі сайту, ці браць яму ўдзел у праграме, якая прысьвячаецца беларуска-польскім дачыненьням.

«У мяне зараз дваістае адчуваньне. З аднаго боку, я лічу, што трэба ісьці і сказаць: калі хочаце мець добрыя дачыненьні зь любымі суседзямі, то найперш трэба вызваліць палітвязьняў. І такі крок для лёсу вязьняў мог быць бы станоўчым.

З другога боку, я разумею, што прапагандысцкая машына беларускага рэжыму запрашае мяне на ток-шоў не для таго, каб даць мне магчымасьць там выступіць, а каб зманіпуляваць і скарыстаць у сваіх мэтах», сказаў палітык.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG