Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На палітычнай асамблеі Эўрапейкай народнай партыі было вырашана, што палітыкі з розных эўрапейскіх краінаў будуць накіроўваць лісты салідарнасьці беларускім палітвязьням. А таксама — лісты да беларускіх уладаў з патрабаваньнем вызваліць палітзьняволеных.

Пра гэта паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які браў удзел у палітычнай асамблеі Эўрапейскай народнай партыі ў Брусэлі.

Ён паведаміў, што на асамблеі "была асобнай тэмай сытуацыя ў Беларусі, хаця па выніках дыскусіі рэзалюцыя не прымалася".
XS
SM
MD
LG