Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанія: зaвяршыўся суд над заснавальнікам WikiLeaks


Сёньня ў Вялікай Брытаніі скончылася судовае паседжаньне адносна запыту Швэцыі аб экстрадыцыі заснавальніка выкрывальніцкага парталу WikiLeaks Джуліяна Асанжа. Рашэньне ў справе мае быць прынятае 24 лютага. Асанж пакуль застаецца на волі пад заклад.

Стакгольм дамагаецца выдачы Асанжа для допыту паводле абвінавачаньня ў сэксуальным гвалце.

Асанж адхіляе абвінавачаньні, яго адвакаты аспрэчвалі экстрадыцыю.

Паводле адвакатаў Асанжа, яму можа пагражаць сьмяротнае пакараньне, калі пасьля Швэцыя выдасьць яго ЗША ў сувязі з абвіначаваньнямі, зьвязанымі з публікацыямі сакрэтных амэрыканскіх дакумэнтаў на сайце WikiLeaks.

Акрамя таго, адвакаты заяўляюць, што тыя дзеяньні, у якіх вінавацяць Асанжа швэдзкія ўлады, не зьяўляюцца злачыннымі паводле ангельскіх законаў, і таму ён не падлягае экстрадыцыі.
XS
SM
MD
LG