Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі дэпутат за эканамічнае эмбарга супраць Менску


Філіп Місфэльдэр

Філіп Місфэльдэр

Філіп Місфэльдэр, дэпутат Бундэстагу ад фракцыі хрысьціянскіх і сацыяльных дэмакратаў (CDU/CSU), лічыць, што Эўразьвяз павінен увесьці эканамічнае эмбарга супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

– Мы павінны ўжыць мацнейшы эканамічны ціск, – сказаў Місфэльдэр выданьню SPIEGEL ONLINE, удакладняючы, што беларускі рэжым вельмі адчувальны да эмбарга на экспарт прадуктаў нафтаперапрацоўкі. – Эўразьвяз дастаткова моцны, каб расхістаць такую сыстэму, як беларуская.

Місфэльдэр таксама лічыць, што ў адносінах да Беларусі ў Эўразьвязе павінен быць адзіны падыход.

– Калі гэтага ня ўдасца зрабіць цяпер, дык філязафаваньне аб адзінай эўрапейскай зьнешняй палітыцы трэба спыніць, – дадаў дэпутат.

Філіп Місфэльдэр у фракцыі хрысьціянскіх і сацыяльных дэмакратаў у нямецкім парлямэнце зьяўляецца адказным за зьнешнюю палітыку.
XS
SM
MD
LG