Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія імпартэры прагназуюць рост цэнаў на крупы, якія пастаўляюцца ў краіну.

"Рост цаны на грэчку ў беларускіх крамах цалкам залежыць ад росту цаны на гэтыя крупы ў Расеі. Менавіта там зараз закупляюцца пастаўшчыкі. Украіна вырашыла не экспартаваць гэтыя крупы з восені мінулага году", — распавялі Інтэрфаксу ў кампаніі "Сьветлара".

Тамсама паведамілі, што бліжэйшым часам "прыйдзе новы вагон грэчкі, якая будзе на 6% даражэйшая, таму што падняліся кошты ў Расеі".

Бліжэйшым часам можна чакаць таксама росту цэнаў на імпартнае проса, пярлоўку, манку, муку, макароны.

У прадпрыемстве "Ракан" пацьвердзілі, што цэны на крупы будуць расьці. У прыватнасьці, паводле іхніх слоў, проса падаражэе да 4 тысяч рублёў. Цяпер аналягічная прадукцыя ў крамах краіны стоіць 2,6—3 тысячы рублёў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG