Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філіпіны: ўрад аднаўляе перамовы з паўстанцамі


На Філіпінах урад і камуністычныя паўстанцы абвясьцілі замірэньне і рыхтуюцца аднавіць перамовы з мэтай поўнай нармалізацыі дачыненьняў, паведамляе агенцтва ІТАР-ТАСС, са спасылкай на прадстаўніка афіцыйнай Манілы.

Сустрэча бакоў заплянаваная на пачатак наступнага тыдня ў Осла, пры пасярэдніцтве нарвэскага ўраду.

"Новая народная армія", якая на сёньняшні дзень аб'ядноўвае каля 5 тысяч ваеўнікоў, дамагаецца ад Манілы права на стварэньне ўласнай камуністычнай дзяржавы.

З канца 1980-х гадоў кіраўніцтва Камуністычнай партыі Філіпінаў атрымала прытулак у Нідэрляндах, адкуль кіруе дзеяньнямі левых радыкалаў.
XS
SM
MD
LG