Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітай інвэстуе ў Афрыку


Міністар замежных спраў Кітаю Ян Цзэчы распачаў дыпляматычнае турнэ па краінах Афрыкі. Сёньня ён сустрэўся ў Зімбабвэ з прэзыдэнтам гэтай краіны Робэртам Мугабэ.

Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся, што Пэкін выдзеліць 10 мільярдаў даляраў на разьвіцьцё горназдабыўнай індустрыі і сельскай гаспадаркі паўднёваафрыканскага рэгіёну, паведамляе зімбабвійскі бок.

Акрамя Зімбабвэ кітайскі міністар мае наведаць таксама Габон, Тога, Гану і Чад.
XS
SM
MD
LG