Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея: японскага міністра сустрэлі крытыкай


Міністры замежных спраў Расеі і Японіі сустракаюцца сёньня ў Маскве на фоне тэрытарыяльнай спрэчкі паміж краінамі.

Чатыры выспы, званыя ў Расеі Паўдзённымі Курыламі, а ў Японіі як Паўночныя тэрыторыі, былі занятыя савецкімі войскамі напрыканцы Другой сусьветнай вайны.

Летась прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў наведаў выспы. Пазьней ён паабяцаў абнавіць прысутную на архіпэлазе вайсковую тэхніку, назваўшы яго "неад'емнай часткай расейскай тэрыторыі".

Японія назвала візыт Мядзьведзева "няветлівасьцю".

Сёньня міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў распачаў перамовы са сваім японскім калегам Сэйдзі Маэхарам крытыкай "недапушчальных дзеяньняў" Токіё.
XS
SM
MD
LG