Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпет: вайскоўцы праводзяць тэрміновую нараду


Кіраўніцтва ўзброеных сілаў Эгіпту праводзіць тэрміновае паседжаньне і зьбіраецца найбліжэйшым часам выступіць з "важнай заявай для народу", – паведамляе канал Аль-Джазіра.

Мяркуецца, што заява вайсковага камандаваньня будзе зьвязанае з учорашняй адмовай прэзыдэнта Мубарака сысьці ў адстаўку.

Тым часам дзясяткі тысяч пратэстоўцаў, якія патрабуюць неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта, застаюцца на вуліцах Каіру і Александрыі. Галоўная акцыя апазыцыі гэтага тыдня, названая "Дзень зыходу", мае пачацца ў Каіры празь некалькі гадзін.
XS
SM
MD
LG