Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран: мітынг у падтрымку пратэстоўцаў у Эгіпце


У Іране сотні тысяч чалавек бяруць удзел у арганізаваных ўладамі масавых мітынгах – з нагоды 32-й гадавіны ісламскай рэвалюцыі.

У Тэгеране чакаецца выступ прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадзінежада. Улады заяўляюць, што сёлета мітынгі стануць таксама акцыямі салідарнасьці з пратэстоўцамі ў Эгіпце.

Лідэрам іранскай апазыцыі, аднак, было адмоўлена ў правядзеньні ўласнага мітынгу салідарнасьці 14 лютага.

Паведамляецца, што адзін з апазыцыйных лідэраў, былы кандыдат на прэзыдэнта Мэхдзі Карубі, зьмешчаны пад хатні арышт. Шэраг іншых апазыцыйных актывістаў былі затрыманыя.
XS
SM
MD
LG