Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Канфэрэнцыя старшыняў палітычных фракцый Эўрапарлямэнта прыняла рашэньне склікаць першае пасяджэньне Эўранэста без беларускай дэлегацыі.

Гэтае рашэньне было прынята 10 лютага аднагалосна. Пасяджэньне Эўранэсту пройдзе без прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і парлямэнта Беларусі. Пасяджэньне Эўранэста можа адбыцца ў сакавіку.

"Спадзяюся, гэта толькі пераходны стан, а не канчатковае рашэньне. Парлямэнтары зь Беларусі вітаюцца, але толькі калі свабодныя выбары, прызнаныя ўсім сьветам, стануць рэальнасьцю. Мы павінны ўбачыць там дэмакратычны працэс", - адзначыў старшыня Эўрапарлэмэнта Ежы Бузэк, перадае PAP.

Раней меркавалася, што ў працы Парлямэнцкай асамблеі праграмы Эўразьвязу "Ўсходняе партнэрства" (Еўранэст) возьмуць удзел 60 эўрадэпутатаў, а таксама па 10 прадстаўнікоў (пераважна парлямэнтароў) ад Грузіі, Украіны, Армэніі, Азэрбайджана, Малдовы і Беларусі.

Адносна Беларусі разглядаліся розныя варыянты: запрашэньне выключна апазыцыі альбо апазыцыі і пяці прадстаўнікоў парлямэнту. Аднак гэтыя ідэі не былі падтрыманыя ні афіцыйным Менскам, ні шэрагам краінаў - суседзяў ЭЗ. У сувязі з гэтым пасяджэньні Эўранэсту адкладаліся.

Паводле Бузэка, разам з тым Эўрапарлямэнт памятае пра беларускую апазыцыю і працягне падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG