Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эль-Барадэй: Эгіпет на мяжы выбуху


Адзін з лідэраў эгіпэцкай апазыцыі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Мухамэд эль-Барадэй заявіў, што сытуацыя ў Эгіпце знаходзіцца “на мяжы выбуху” і заклікаў войска ўмяшацца, каб папярэдзіць развал краіны.

Гэткай была рэакцыя эль-Барадэя на тэлевізійны выступ прэзыдэнта Мубарака, у якім ён паведаміў, што застанецца ля ўлады да наступных прэзыдэнцкіх выбараў і частку сваіх паўнамоцтваў перадасьць віцэ-прэзыдэнту Амару Сулейману.
XS
SM
MD
LG