Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мубарак аддасьць частку ўлады віцэ-прэзыдэнту


Прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак выступае па дзяржаўным тэлебачаньні са зваротам да нацыі.

Мубарак заявіў, што ён перадасьць частку ўлады да віцэ-прэзыдэнта Амара Сулеймана.

Мубарак пацьвердзіў, што не будзе выстаўляць сваю кандыдатуру на бліжэйшых выбарах, заплянаваных на верасень, але што ён будзе кіраваць сваім народам у часе мірнай перадачы ўлады.

Дзесяткі тысяч чалавек сабраліся цяпер на плошчы Тахрыр у Каіры, слухаючы выступ прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

Раней сёньня ўвечары паведамлялася, што Мубарак можа пайсьці ў адстаўку цягам бліжэйшых гадзін.

Прадстаўнікі ўзброеных сілаў Эгіпту сёньня заявілі, што "зробяць усе неабходныя захады для абароны нацыі" і пойдуць "насустрач законным патрабаваньням дэманстрантаў".

Паводле аглядальнікаў, войска падтрымлівае 74-гадовага віцэ-прэзыдэнта Амара Сулеймана, былога кіраўніка выведкі.

Заяву вайскоўцаў аглядальнікі назвалі “камунікат нумар адзін” на знак таго, што гэта можа азначаць вайсковы пераварот у Эгіпце.
XS
SM
MD
LG