Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пратэстоўцы ў Каіры: "Не -- вайсковаму кіраваньню!"


Дзесяткі тысяч чалавек сабраліся цяпер на плошчы Тахрыр у Каіры ў чаканьні выступу прэзыдэнта Хосьні Мубарака са зваротам да нацыі па дзяржаўным тэлебачэньні.

Раней сёньня ўвечары паведамлялася, што Мубарак можа пайсьці ў адстаўку цягам бліжэйшых гадзін.

Прадстаўнікі ўзброеных сілаў Эгіпту сёньня заявілі, што "зробяць усе неабходныя захады для абароны нацыі" і пойдуць "насустрач законным патрабаваньням дэманстрантаў".

Паводле аглядальнікаў, войска падтрымлівае 74-гадовага віцэ-прэзыдэнта Амара Сулемана, былога кіраўніка выведкі і што войска можа ўмяшацца, калі дэманстранты не падтрымаюць яго кандыдатуру.

Заяву вайскоўцаў аглядальнікі назвалі “камунікат нумар адзін” на знак таго, што гэта можа азначаць вайсковы пераварот у Эгіпце.

Але пратэстоўцы на плошчы Тахрыр скандуюць: “Цывільнае кіраваньне, не – вайсковаму кіраваньню!”.
XS
SM
MD
LG