Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Заява эгіпецкага войску можа азначаць вайсковы пераварот


Прадстаўнікі ўзброеных сілаў Эгіпту агучылі сёньня сваю афіцыйную пазыцыю адносна пратэстаў. У тэлезвароце па дзяржаўным тэлебачаньні вайскоўцы заявілі, што "зробяць усе неабходныя захады для абароны нацыі" і пойдуць насустрач законным патрабаваньням дэманстрантаў.

“Прэзыдэнт Эгіпту выканае патрабаваньні пратэстоўцаў,” – прагучала ў заяве вайскоўцаў.

Заяву вайскоўцаў аглядальнікі назвалі “камунікат нумар адзін” на знак таго, што гэта можа азначаць вайсковы пераварот.

Дырэктар Цэнтральнага агенства выведкі ЗША Лэон Панэта ў часе свайго выступу ў Вашынгтоне заявіў, што мае зьвесткі, што Мубарак пойдзе ў адстаўку сёньня ўвечары.

Белы Дом адмовіўся камэнтаваць гэтую заяву, і адзначыў, што сытуацыя ў Эгіпце “няпэўная”.
XS
SM
MD
LG