Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чакаецца зварот Мубарака да нацыі


Дзяржаўнае тэлебачаньне Эгіпту паведаміла, што прэзыдэнт Хосьні Мубарак сёньня ўвечары выступіць са зваротам да нацыі, у тым часе як паступаюць паведамленьні, што прэзыдэнт Хосьні Мубарак можа пайсьці ў адстаўку цягам бліжэйшых гадзін.

Раней аб магчымай адстаўцы Мубарака ў інтэрвію ВВС заявіў эгіпецкі прэм’ер Ахмэд Шафік, які дадаў, што сытуацыя неўзабаве павінна праясьніцца.

Генэральны сакратар кіроўнай Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Хасан Бадраві ў інтэрвію ВВС заявіў, што Мубарак можа найбліжэйшым часам перадаць уладу віцэ-прэзыдэнту краіны Амару Сулейману і дадаў, што прэзыдэнт можа неўзабаве выступіць са спэцыяльным зваротам да нацыі.

Тым часам, ВВС паведамляе, што міністар інфармацыі пасьля ранейшых заяваў аб магчымай адстаўцы прэзыдэнта сказаў, што Мубарак не пойдзе ў адстаўку.
XS
SM
MD
LG