Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СЬНЕЖНА...


...і завейна. Тэмпэратура: -6 – 0 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Вышэйшым гаспадарчым судзе слуханьні позваў "Аўтарадыё" да Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні і да Міністэрства інфармацыі. "Аўтарадыё" просіць суд прызнаць несапраўднымі рашэньне Камісіі аб спыненьні вяшчаньня 12 студзеня, а таксама папярэджаньне Мінінфармацыі. Пачатак а 11.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Міністар замежных справаў Японіі Сэйдзі Маэхара ў Маскве.

У Іране адзначаюць 32-ю гадавіну Ісламскай рэвалюцыі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1807 нарадзіўся беларускі мастак і кампазытар Напалеон Орда (пам. 1883).

У 1847 нарадзіўся амэрыканскі вынаходнік у галіне электрычнасьці Томас Элва Эдысан (пам. 1931).

У 1918 нарадзіўся Аляксандар Салжаніцын, расейскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі за 1970 год (пам. 2008).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень хворага (уведзены ў міжнародны каляндар паводле ініцыятывы папы Яна Паўла ІІ у 1992).

Дзень заснаваньня дзяржавы ў Японіі (прымеркаваны да даты ўзыходжаньня на трон першага імпэратара Японіі ў 660 годзе).

МІНУС 365:


Замяталін: На “Беларусьфільме” сталі менш піць і больш працаваць.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Калі ваш кампутар гаворыць па-ангельску, яго, пэўна, зрабілі ў Японіі".
Алан Пэрліс, амэрыканскі навуковец у галіне кампутарных тэхналёгій.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG