Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпет: апазыцыйная партыя спыняе перамовы з урадам


У Эгіпце апазыцыйная партыя "Тагамму" заявіла сёньня аб выхадзе зь перамоваў з урадам.

У спэцыяльнай заяве гаворыцца, што гэтае рашэньне тлумачыцца нежаданьнем ураду ісьці на мінімальныя саступкі.

Прадстаўнікі аднаго з найбольш уплывовых апазыцыйных рухаў "Браты-мусульмане" заяўляюць, што рашэньне аб выхадзе зь перамоваў пакуль не прынялі.

Тым часам у Эгіпце працягваюцца акцыі пратэсту з патрабаваньнем неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта Мубарака. Сёньня ў Каіры работнікі грамадзкага транспарту абвясьцілі страйк і далучыліся да дэманстрантаў. Бі-бі-сі паведамляе, што на дэманстрацыю сёньня выйшлі таксама 3 тысячы супрацоўнікаў найбуйнейшай каірскай лякарні.

Раней сёньня міністар замежных спраў Эгіпту заявіў у тэлеінтэрвію, што ў выпадку, калі працэсу рэформаў будуць перашкаджаць "авантуры", існуе небясьпека, што ў палітычны працэс можа ўмяшацца войска.
XS
SM
MD
LG