Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 10 лютага на Віцебшчыне адмянілі бясплатны праезд для студэнтаў. Школьнікі пакуль езьдзяць у грамадзкім транспарце бясплатна, але як доўга гэта будзе працягвацца — невядома.

Пра адмену права на бясплатны праезд віцебскія кандуктары папярэджвалі віцебскую моладзь яшчэ напярэдадні і тлумачылі гэта проста: «Выбары скончыліся, а лішніх грошай у Лукашэнкі няма».

Ільготы для студэнтаў і навучэнцаў ПТВ увялі ў Віцебску ў сьнежні мінулага году сьледам за Менскам. Хто іх адмяніў, журналістам даведацца так і не ўдалося. Калі бясплатны праезд толькі ўводзіўся, то было абвешчана, што ёсьць адмысловая пастанова абласнога савету. Цяпер ні ў аўтапарку, ні ў трамвайна-тралейбусным упраўленьні ні на якія дакумэнты абласнога ці рэспубліканскага ўзроўню не спасылаюцца. Кажуць, што быў загад адмяніць ільготы, але чый — не называюць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG