Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Індыя і Пакістан аднаўляюць дыялёг


Дэлі і Ісламабад вырашылі аднавіць дыялёг аб двухбаковых дачыненьнях, пасьля двухгадовага перапынку.

Улады Індыі прыпынілі перамовы з Пакістанам пасьля тэрарыстычных нападаў у Мумбаі ў 2008 годзе – тады загінулі 166 чалавек. Індыя вінаваціла Ісламабад у тым, што тэрарысты базаваліся на пакістанскай тэрыторыі.

Галоўнымі тэмамі абмеркаваньня паміж двума бакамі зьяўляюцца барацьба з тэрарызмам, пытаньні бясьпекі і праблема Кашміру.

Вашынгтон апошнім часам імкнуўся падштурхнуць дзьве краіны да дыялёгу, сярод іншага – каб зьменшыць пагрозу для бясьпекі ў Аўганістане.
XS
SM
MD
LG