Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвы Судан: 16 загінулых у сутыкненьнях


У Паўднёвым Судане прынамсі 16 чалавек загінулі ў сутыкненьнях вайскоўцаў з паўстанцамі.

Кіраўнік паўстанцаў генэрал Атор тлумачыць свае дзеяньні тым, што ў красавіку летась у выніку фальшаваньня вынікаў выбараў ён быў нібыта пазбаўлены пасады губэрнатара правінцыі Джонглій.

Раней прыхільнікі Атора ініцыявалі сутыкненьні з войскамі Паўднёвага Судану ў суседняй правінцыі.

Па выніках студзеньскага рэфэрэндуму Паўднёвы Судан атрымаў незалежнасьць. Барацьба паміж групоўкамі адбываецца на фоне раззбройваньня вайсковых фармаваньняў, якія маюць перадысьлякавацца на поўнач Судану.
XS
SM
MD
LG