Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ярданія: новы ўрад пасьля масавых пратэстаў


У Ярданіі прыняў прысягу новы ўрад краіны. Яго ачоліў былы кіраўнік службы бясьпекі Мааруф аль-Бахіт, паведамляе Euronews.

Палітычнае крыло ісламістаў – "Фронт ісламскага дзеяньня" – адмовіўся ад удзелу ў выбарах, але паставіўся да іх вынікаў станоўча.

Папярэдні ўрад празаходніх тэхнакратаў ня здолеў пераканаць прафсаюзы і апазыцыю падтрымаць рынкавыя рэформы.

Кароль Ярданіі Абдала II даручыў новаму кабінэту ажыцьцявіць працэс рэальных пераўтварэньняў у краіне.
XS
SM
MD
LG