Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: сьвет на парозе галодных бунтоў


Цэны на прадукты б'юць рэкорды. Сьвет стаіць на парозе харчовага крызісу, папярэджвае Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН.

Прыродныя катаклізмы ў краінах – буйнейшых экспарцёрах зерня: беспрэцэдэнтныя паводкі ў Афрыцы, надзвычайная засуха ў Расеі прывялі да таго, што цэны на пшаніцу і кукурузу ў студзені дасягнулі гістарычнага максімуму.

Па сьвеце пракатваецца хваля галодных бунтоў. Сёньня сотні чалавек выйшлі ў Нью-Дэлі на дэманстрацыю супраць росту цэнаў.

Голад стаў дэтанатарам палітычных забурэньняў у Тунісе, Эгіпце, Ярданіі, Емэне,чые жыхары былі вымушаныя за шэсьць месяцаў прынамсі ўдвая павялічыць выдаткі на харчовыя тавары першай неабходнасьці, у прыватнасьці – на хлеб, цьвердзіць Euronews.

Яшчэ горш складаецца сытуацыя на поўдні Афрыкі, дзе ў выніку паводак загінулі тысячы гектараў пасеваў,

Пры гэтым новая пагроза харчовай бясьпецы ўзьнікла ў Кітаі. Зімовая засуха ў асноўных сельскагаспадарчых раёнах гэтай краіны, на думку ААН, можа паставіць самую населеную краіну на мяжу харчовай катастрофы і яшчэ больш павялічыць сусьветныя кошты на зерне.
XS
SM
MD
LG