Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы патрабуюць расьсьледаваць гвалт над затрыманымі


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікала беларускія ўлады неадкладна расьследаваць абыходжаньне з арыштаванымі.

Human Rights Watch спасылаецца на матэрыялы праваабаронцаў зь Міжнароднай назіральніцкай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека, якія разам з беларускім Цэнтрам прававой трансфармацыі апрацавалі і дасьледавалі 205 анкет затрыманых падчас акцыі 19 сьнежня ў Менску. Вынікі іх дасьледаваньняў пацьвярджаюцца сьведчаньнямі, атрыманымі непасрэдна ў Human Rights Watch.

«Гвалт ужываўся адносна кожнага чацьвёртага затрыманага і суправаджаўся зьдзекамі і зьнявагай”, – робяць выснову праваабаронцы па выніках апытаньня тых, хто выйшаў з-за кратаў.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікала беларускія ўлады неадкладна расьследаваць абыходжаньне з арыштаванымі: ад законнасьці іх зьмяшчэньня пад варту і стаўленьня да іх там – да працэсуальных парушэньняў у часе судоў, і забясьпечыць кампэнсацыю ахвярам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG