Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанія заклікае да больш жорсткіх санкцыяў супраць Ірану


Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Ўільям Хэйг заклікаў падчас візыту ў краіны Пэрсідзкай затокі да ўзмацненьня санкцыяў супраць Ірану, паведамляе Бі-бі-сі.

Хэйг спадзяецца, што чарговае ўзмацненьне санкцыяў усё ж прымусіць Тэгеран адмовіцца ад сваёй ядзернай праграмы.

Паводле міністра, перамовы зь Іранам немагчымыя, пакуль іранскі бок не адмовіцца ад папярэдніх умоваў.

22 студзеня перамовы па іранскай ядзернай праграме паміж Тэгеранам і шасьцёркай найбольш уплывовых дзяржаў праваліліся.
XS
SM
MD
LG