Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пачала здабычу нафты ў Іране па праекце Джафэір, заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску амбасадар Ірану ў Менску Сэед Хасэйні.

"Калі ідзе гаворка аб нафтавым праекце Джафэір, то ў рамках гэтага праекту беларускія сябры ўжо пачалі распрацоўку радовішча. Фактычна яны здабываюць нафту. Першая фаза пачалася, – сказаў дыплямат. – Калі беларускія сябры гатовыя разьвіваць сваю дзейнасьць і атрымаць новыя радовішчы, з нашага боку няма ніякіх абмежаваньняў і праблем, яны могуць распрацоўваць іншыя радовішчы".

Гаворачы аб куплі іранскай нафты, амбасадар заўважыў: "Улічваючы адлегласьці, такога роду праекты нявыгадныя".

"Самай лепшай схемай зьяўляецца продаж праз Расею. Калі перамовы прывядуць да вынікаў, я дам вам аб гэтым знаць", – працягнуў ён.

З 2010 да 2021 году сумеснае беларуска-іранскае прадпрыемства "Белпарс Пэтролеўм Компані Лімітэд" разьлічвае здабыць на радовішчы Джафэір 9300000 тон нафты.

Паводле амбасадара сёлета А. Лукашэнка і ягоны іранскі калега Махмуд Ахмадзінэжад абмяняюцца візытамі.
XS
SM
MD
LG