Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпет заклікае ЗША "не дыктаваць сваёй волі"


Міністар замежных спраў Эгіпту Ахмэд Абуль Гэйт адрынуў заклікі ЗША да эгіпецкіх уладаў – паскорыць палітычныя рэформы, накіраваныя на мірную перадачу ўлады прэзыдэнтам Хосьні Мубаракам.

Паводле эгіпецкага міністра, Вашынгтон не павінен "навязваць сваёй волі" Эгіпту.

З аналягічным заклікам да прэзыдэнта ЗША Барака Абамы зьвярнуўся кароль Саудаўскай Арабіі Абдула.

ЗША мяркуюць, што плян рэформаў, пададзены эгіпецкімі ўладамі, не адпавядае цяперашняй сытуацыі ў краіне, дзе трэці тыдзень працягваюцца акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта. У сутыкненьнях загінулі сотні людзей.

Хосьні Мубарак заяўляе, што застанецца пры ўладзе да канца прэзыдэнцкага тэрміну, але ня будзе балятавацца на верасьнёўскіх выбарах.
XS
SM
MD
LG