Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія: Расея ня мае права на Курыльскія выспы


Нягледзячы на любыя дзеяньні Расеі ў дачыненьні да Паўднёвакурыльскіх выспаў, яна ня мае права імі валодаць. З такой заявай выступіў сёньня міністар замежных спраў Японіі Сэйдзі Маэхара.

Маэхара прыбывае сёньня зь візытам у Маскву. Расейска-японскія дачыненьні апошнім часам абвастрыліся – пасьля візытаў на спрэчныя выспы прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева і міністра абароны Анатоля Сярдзюкова.

Мядзьведзеў заявіў учора, што вайсковыя падразьдзяленьні на выспах будуць пераўзброеныя.

Токіё выказаў пратэст супраць візытаў расейскіх урадоўцаў. Японія не прызнае расейскай юрысдыкцыі над выспамі, якія СССР заняў падчас Другой сусьветнай вайны, і называе іх сваімі паўночнымі тэрыторыямі.
XS
SM
MD
LG