Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 12 лютага цэны на цукар у Беларусі вырастуць у сярэднім на 10%. Такое рашэньне зьмешчана ў пастанове Міністэрства эканомікі № 14 ад 7 лютага 2011 году.

Пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакумэнтам, розьнічны кошт на цукар-пясок вагавы складзе 3 тысячы 290 рублёў за кіляграм, на расфасаваны ў поліэтыленавыя або папяровыя пакеты па адным кіляграме – 3 тысячы 600 рублёў.

Апошні раз цэны на цукар у Беларусі павышаліся два тыдні таму, 26 студзеня – яны таксама вырасьлі ў сярэднім на 10%. Тады ў афіцыйным камэнтары да дакумэнту Міністэрства эканомікі тлумачыла, што рашэньне было прынята па прапанове канцэрну "Белдзяржхарчпрам" і Міністэрства гандлю "ў мэтах кампэнсацыі падаражэньня кошту цукру-пяску і з улікам больш высокіх цэнаў на цукар у сумежных дзяржавах".

Тым часам у крамах моцна падаражэла грэчка. Яе кошт даходзіць да 16 тысяч за кілю. Да канца мінулага году пасьля істотнага падаражэньня ў выніку недароду грэчку можна было купіць за 5-6 тысяч. Гандляры тлумачаць рост цэнаў тым, што грэчка імпартная, з Расеі і Ўкраіны, дзе летась быў неўраджай на яе, і імпартэры ўстанаўляюць свае цэны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG