Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Дзьмітрыя Вуса, які праходзіць па справе аб масавых беспарадках як падазраваны, выклікалі ў КДБ.

"Я выкліканы ў КДБ на 10 гадзін раніцы, з адвакатам. Рыхтуюся туды пайсьці", - паведаміў Вус "Інтэрфаксу".

Экс-кандыдат адмовіўся паведаміць, у сувязі з чым яго выклікалі ў КДБ. Ён таксама не захацеў камэнтаваць паведамленьні шэрагу СМІ аб тым, што яму сёньня можа быць прад'яўленае абвінавачваньне.

Як раней паведамляла агенцтва, Д. Вус быў затрыманы ў ноч на 20 сьнежня, потым у СМІ паступіла яго заява, дзе ён асудзіў "беспарадкі і спробу сілавога захопу будынка Дома ўрада". Падазраваны па справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня, Дзьмітрый Вус знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.

Па дадзеных праваабарончага цэнтра "Вясна", па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 года праходзяць 42 абвінавачаных і 12 падазраваных.

З 42 абвінавачаных 33 ўтрымліваюцца пад вартай, 2 -- пад хатнім арыштам, 7 -- пад падпіскай аб нявыезьдзе. З 12 падазраваных 1 знаходзіцца пад вартай, 9 -- пад падпіскай аб нявыезьдзе, двое знаходзяцца за межамі краіны.

Сярод абвінавачаных 5 экс-кандыдатаў у прэзыдэнты: Андрэй Саньнікаў, Мікалай Статкевіч, Алесь Міхалевіч (знаходзяцца і СІЗА КДБ), Уладзімір Някляеў (пад хатнім арыштам), Віталь Рымашэўскі (адпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе).

Сярод падазраваных два экс-кандыдата ў прэзідэнты Рыгор Кастусёў і Дзьмітры Вус, зь якіх ўзятая падпіска аб нявыезьдзе.
XS
SM
MD
LG